Па традыцыi Папа малiўся з вернiкамi да Багародзiцы.
У нядзелю 26 жнiўня, а 12 гадзiне, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° адгаварыў разам з
вернiкамi Багародзiчную малiтву “Angelus” у сваёй загараднай рэзiдэнцыi Кастэльгандольфо,
якая знаходзiцца ў 28 кiлометрах ад Ватыкана. Пад час свайго казання Папа сказаў:
“ Дарагiя браты i сёстры! Таксама i сёняшняя лiтургiя прапануе нам прасвятляючыя i
складаныя словы Езуса. Пад час свайго апошняга ўваходу ў Ерусалiм нехта пытаецца ў
Яго: “Пане, мала хто здолее збавiцца?”. На гэта Езус адказвае: “Паспрабуйце ўвайсцi
ў вузкiя дзверы, бо многiя, - кажу вам, - увайсцi ў iх, але не здолеюць”. Што значыць
“вузкiя дзверы”? Магчыма гутарка iдзе аб немногiх абраных? На самой справе, магчыма
гэта спосаб прымусiць падумаць суразмоўцаў Езуса, i убачыць заўсёды актуальныя праблемы:
у гэтым ёсць памылковасць жадання на практыцы разумець рэлiгiйнасць як крынiцу прывялеяў
цi надзейнасцi. На самой справе, словы Езуса накiраваны зусiм у iншы бок: усе
маюць магчымасць увайсцi ў жыццё, але для ўсiх дзверы з’яўляюцца “вузкiмi”. Няма тых,
што маюць прывялеi. Пераход у вечнае жыццё адчынены для ўсiх, але ён “вузкi”, бо патрабуе
шмат, патрабуе пэўных абавязкаў, самаахвяравання, знiшчэння ўласнага эгаiзма. Эвангелле
запрашае нас разглядаць будучыню, што чакае нас, i да якой мы павiнны падрыхтавацца
пад час нашай зямной пiлiгрымкi. У апошнi дзень не хопiць прывялеяў, якiя мы маем,
але судзiць нас будуць па нашых справах…. “Супрацоўнiкi несправядлiвасцi” будуць выключаны,
у той час, - зазначыў Бенедыкт XVI°, - будуць прыняты тыя, што зрабiлi добрыя справы
i шукалi справядлiвасцi, нават за кошт ахвяры. Такiм чынам, не дастаткова аб’явiць
сябе “сябрамi” Хрыста i ганарыцца iлжывымi заслугамi: “Мы елi i пiлi ў Тваёй прысутнасцi
i Ты вучыў нас на нашых плошчах”. Сапраўднае сяброўства з Езусам выяўляецца ў вобразе
жыцця: выяўляецца дабратой у сэрцы, пакорлiвасцю, паслухмянасцю i мiласэрнасцю, любоў’ю
да справядлiвасцi i праўды, шчырым iмкненнем да мiра i пагаднення. Гэта, скажам так,
i ёсць “сведчаннем асобы”, якое дазваляе нам быць сябрамi Хрыста, гэта ёсць сваеасаблiвым
“пашпартам”, якi дазваляе нам увайсцi ў вечнае жыццё, - зазначыў Папа. Напрыканцы
нядзельнага спаткання з вернiкамi у Кастэльгандольфо Бенедыкт XVI° паблаславiў усiх
прысутных.