2007-08-24 12:15:26

Увага маладым: 8 тысяч добраахвотнікаў набірае Арганізацыйны камітэт Сусветнага Дня моладзі ў Сыднеі, што пройдзе ў ліпені 2008 года. . На яго прыбудзе Папа Бенедыкт 16.


Tычыцца аўстралійцаў,перш за ўсё, гэтае запрашэнне .Але й католікаў цэлага свету. Юнакі і дзяўчаты будуць несці розныя абавязкі для паспяховага правядзення сустрэчы . У прыватнасці, будуць сачыць за парадкам і размяшчэнгнем пілігрымаў, будуць кіраваць плынямі людзей, працаваць перакладчыкамі і гідамі, але галоўнае - арганізоўваць Літургічныя і малітоўныя сустрэчы. удзельнічаць ў справах эвангелізацыі свецкіх гасцей свята. Узрост добраахвотнікаў - ад 18 да 30 гадоў. Хто патрапіць у лік гэтых 8 тысаяч, будзе забяспечаны сродкамі на праезд,харчаванне і пражыванне ў Сыднеі. Прыпомнім, 23 сусветны дзень моладзі пройдзе ў Аўстраліі з 15 па 20 ліпеня 2008 году пад лозунгам з Эвангелля:"... Вы прыміце сілу, калі зыйдзе на вас Дух святы; м будзеце Мне сведкамі".







All the contents on this site are copyrighted ©.