Ва Украiне створана камiсiя, якая будзе займацца праблемамi мiгрантаў.
Каардынацыя царкоўных клопатаў аб вернiках Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы, якiя
знаходзяцца за мяжой на заробках, падарожнiчаюць, стала жывуць у дыяспарах, даручаны
створанай мiжепархiяльнай Камiсii да спраў мiграцыi. Кiраўнiком Камiсii назначаны
Рыгор Селеўчук, якi раней працаваў у Камiсii “Справядлiвасць i мiр” i займаўся ў ёй
менавiта эмiгрантамi. “Каардынацыя клопатаў Царквы аб уласных вернiках ужо некалькi
гадоў з’яўляецца адным з прыярытэтаў УГКЦ”, - паведамiлi ў Камiсii “Справядлiвасць
i мiр”. У прыватнасцi, на 33-й сесыi Сiнода УГКЦ у снежнi 2006 года першая нядзеля
пасля Божага Нараджэння лiчыцца днём Мiгранта, а ўладыкам Дыянiсiю Ляховiчу i Глебу
Лончыне даручана займацца духоўнай апекай мiгрантаў”. У той жа час, як заявiла
кiраўнiк украiнскай Камiсii “Справядлiвасць i мiр” сп. Леся Каваленко, яе арганiзацыя
будзе сачыць за парушэннямi праў чалавека ў сферы мiграцыi ў рамках праекта “Годнасць
без межаў” i прыйме ўдзел у святкаваннi II° Дня Мiгранта ва УГКЦ у студзенi 2008 года. Нядаўна
Камiсiя “Справядлiвасць i Мiр” выдала зборнiк матэрыялаў круглых сталоў, выбраных
царкоўных i мiжнародных дакументаў, а таксама аналiтычныя артыкулы, якiя тычацца мiграцыi.
Мэтай гэтага выдання ёсць “пазнаёмiць зацiкаўленых асобаў з праблемамi эмiграцыi i,
у прыватнасцi, з меркаваннем Царквы з нагоды тых праблемаў, якiя выклiканы эмiграцыяй,
асаблiва сучаснай эмiграцыяй”. Сярод праблемаў, якiя цяпер выклiкаюць найбольшую
ўвагу ў эмiгрантскiм асяроддзi, ёсць праблема падтрымкi, захавання сямьi i сямейных
сувязяў. Праблемы ўзнiкаюць як у адносiнах памiж сужонцамi, так i ў адносiнах памiж
бацькамi i дзяцьмi. Бо вельмi часта дзецi, якiя атрымлiваюць грошы ад бацькоў-эмiгрантаў,
карыстаюцца iмi не добра. Гэта адзначаюць многiя спецыялiсты-псiхолагi, якiя працуюць
у згаданай галiне.