2007-08-21 14:06:13

У Iталii рыхтуюцца да правядзення нацыянальнага Дня моладзi са Свяцейшым Айцом 2 верасня.


Iтальянскi горад Лорето рыхтуецца аказаць гасцiннасць тысячам юнакам i дзяўчынам з Iтаlii, a таксама дэлегацыям гасцей з iншых краiнаў Еўропы ў рамках мерапрыемства пад назвай “Лорето 2007”, першага з трох вялiкiх спатканняў, арганiзаваных Каталiцкай Царквой у Iталii. Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° таксама будзе ўдзельнiчаць у гэтай сустрэчы, якая пройдзе пад дэвiзам “Як Я палюбiў вас”.
Дэвiз другога года гэтай iнiцыятывы – “Вы будзеце Мне сведкамi”, яна будзе прысвячана мiжасабiстаму вымярэнню эвангелiзацыi. Гэта спатканне завершыцца 20 лiпеня 2008 года ў Аўстралii, на Сусветным дне моладзi.
У 2009 годзе плануецца правесцi трэцяе i заключнае спатканне пастырскай праграмы, якая будзе прысвячана культурным i грамадскiм вымярэнням эвангелiзацыi на тэму “Да краёў зямлi”.
Кiраўнiк сацыяльнай камунiкацыi пры Iтальянскай бiскупскай канфярэнцыi святар Доменiко Помпiлi каментуе: “Я думаю, што iдэя аб правядзеннi трохгоддзя злучана з неабходнасцю… забяспечэння працягласцi пастырскай працы з моладдзю. У сярэдзiне Царквы ў нядаўнi час узнiклi дэбаты аб акрэсленнi стратэгii, звязанай цi з вялiкiмi падзеямi, цi з дынамiкаў штодзённага выхавання. Часам выяўлялася супрацьстаўленне памiж прыхiльнiкамi “вялiкiх падзей” i прыхiльнiкамi “штодзённасцi” у справе выхавання моладзi. Я мяркую, - зазначыў святар, - што маладыя людзi патрабуюць, вiдавочна, рэгулярнага суправаджэння з улiкам грамадскага iнтэрэса. У сувязi з гэтым iнiцыятыва Яна Паўла II° аб зацьверджаннi Сусветных дзён моладзi, акрамя культурнага i шматнацыянальнага аспекта, захоўвае i сёння свой прыцягальны прарочы характар. Праблема заключана ў iнтэграцыi гэтых двух бакоў. Мне, - сказаў а.Помпiлi, - здаецца, што трохгадовая праграма ўтрымлiвае ў сабе як неабходнасць вялiкай падзеi, так i шлях, не эпiзадычны, але сталы. Каб выйсцi за рамкi эпiзадычнасцi, неабходна здольнасць дзейнiчаць у часовай трываласцi. Сёняшнi год, напрыклад, “год слухання”, накiраваны на тое, каб дапамагчы маладым людзям у трываласцi. Спатканне моладзi з Бенедыктам XVI° у Лорето будзе завяршальным момантам у гэтай перспектыве”, - лiчыць а. Доменiко Помпiлi.







All the contents on this site are copyrighted ©.