2007-08-21 16:06:23

У часе працаў Сабора УГКЦ, прысвечанага пытанням моладзі, абнародаваныя вынікі: сучасныя маладыя людзі маюць вялікую патрэбу ў духоўных арыенцірах.


Лабараторыя сацыяльных даследванняў паведаміла грамадству, што была праведзена вялікая папярэдняя праца для падрыхтоўкі абмеркавання. Украінцы 17 - 25 гадоў даволі актыўныя ў сваім духоўным пошуку. Але ім не хапае прыкладу духоўнасці. Часта яны прызнаюцца, што не знаходзяць выйсця ў многіх сітуацыях, і. дзеля адсутнасці кампетэнтных дарадчыкаў, складаюць фальшывыя сістэмы каштоўнасцей. далёкіх ад хрысціянства і ад традыцыі наогул. Дырэктар Лабараторыі сацдаследванняў сп. Ігар Маркаў падкрэсліў, што большасць маладых на Украіне наогул не ведае , чым займаецца традыцыйная Царква. Яны больш цікавяцца актыўнай дзейнасцю пратэстанцкіх рухаў, усходнімі рэлігіямі ці астралогіяй. патрэба ў духоўных арыенцірах ёсць, але пагрозліва ёю карыстаюцца прадстаўнікі нетрадыцыйных рэлігій, якія імкнуцца ўплываць на асобы і заманьваць ў сэкты. Большая частка моладзі, у адпаведнасці хз даследваннем, не вызначаная па рэлігійнай прыналежнасці. Духоўны пошук юнакоў і дзяўчат ва Ўсходняй і Паўночнай зоне Украіны ў большасці выпадкаў хаатычны. Што тычыцца Захаду, моладзь ў Галіччыне па большасці хрысціянскай арыентацыі. Аднак гэтыя перакананні мала закранаюць сферу сацыяльна-грамадзянскую. Часцей гэта асабісты выбар. Сп. маркаў паясніў, што па апытанні бачна, што моладзь мае смагу духоўных арыенціраў больш дакладных. Сынод біскцупаў у сувязі з гэтым вырашыў прызначаць духаўнікоў для кожнай хрысціянскай структуры, руху і па запытанні - грамадства.Рэктараты семінарый забавязаныя спрыяць практыцы ужо для семінарыстаў у хрысціянскіх маладзёвых арганізацыях, рухах і таварыствах.







All the contents on this site are copyrighted ©.