2007-08-21 18:50:39

1млн.еўра пералічвае Італьянская Біскупская Канфярэцыя для дапамогі пацярпелым ад стыхійнага бедства ў Перу. Папа Бенедыкт 16 таксама накіраваў сваю асабістую матэрыяльную дапамогу ахвярам і іхным сем'ям у памеры 200 тысяч долараў.


23 жніўня ў 19-00 ў рымскай базіліцы св. Каміла будзе адслужана святая Заўпакойная Імша за душы загінуўшых у Перу ў часе землятрусу.Папа накіраваў у краіну дзяржсакратара Ватыкана Тарчізіо Бертоне.
Паводле апошні'х дадзеных, 15 жніўня ў гэтай Лацінаамерыканскай краіне ў выніку прыроднага катаклізма загінула 540 і паранена 1600 чалавек, разбураны 34 тысячы будынкаў. Немагчыма падлічыць іншыя вялізныя эканамічныя страты. Не хапае пітной вады. Існуе пагроза ўспышкі эпідэмій. Біскуп горада Іка расказаў, што ўрад краіны робіць шмат, але не стае сродкаў і сіл. Дык дапамога не асягае ўсіх. Для дапамогі найбяднейшым, касцёл разгарнуў 3 цэнтры хуткай дапамогі. Існуе пагроза марадзёрства, бо ў зоне не ацалела аніводнага дома поўнасцю. У паліцэйскіх не хапае сіл ўсім памагчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.