2007-08-20 12:13:56

Свяцейшы Айцец адгаварыў з вернiкамi i турыстамi Багародзiчную малiтву "Angelus" у сваёй загараднай рэзiдэнцыi Кастэльгандольфо.


У нядзелю 19 жнiўня разам з вернiкамi Свяцейшы Айцец адгаварыў Багародзiчную малiтву Анёл Паньскi ў Сваёй летняй рэзiдэнцыi Кастэльгандольфо.
“Дарагiя, браты i сёстры! Iснуе адна фраза Езуса, якая чытаецца ў гэту нядзелю, што прыцягвае нашу ўвагу i павiнна быць добра зразумелай. Калi Ён iшоў у Ерусалiм, дзе Яго чакала смерць на крыжы, Езус гаворыць сваiм вучням, што iдзе ў Ерусалiм, дзе Яго чакае смерць на крыжы. Пры гэтым Ён даверлiва гаворыць Сваiм вучням: “Думайце аб тым, што Я прыйшоў, каб прынесцi мiр на зямлю? Не, кажу вам, падзел”.
Гэта фраза Хрыста значыць, што Ён прыйшоў, каб прынесцi не простую замену канфлiктам. Наадварот, мiр Езуса ёсць вынiкам сталай барацьбы супраць зла. Выклiк Хрыста рашучы i накiраваны не супраць людзей i чалавечай улады, але супраць ворага Бога i чалавека – Шатана. Тыя, што жадаюць быць супраць гэтага ворага i заставацца вернымi Богу павiнны быць падрыхтаванымi для пераследаванняў. Таму, тыя што хочуць iсцi за Езусам i без кампрамiсаў несцi людзям праўду, павiнны ведаць, што спаткаюць супрацiў i, нажаль, зробяцца знакам падзелу памiж людзьмi, нават ва ўласных семьях”, - сказаў Бенедыкт XVI°. Такiм чынам, пад крыламi Езуса, хрысцiяне робяцца “iнструментам Яго мiру”, як сказаў св.Францiшак з Ассiзi. I гэта не паказальны мiр, але сапраўдны, якi палягае на штодзённай адвазе i жаданнi перамагчы зло дабром уласнымi сiламi.
У гэтыя днi нашы думкi, - працягнуў Папа, - i нашы малiтвы стала накiроўваюцца да жыхароў Перу, якiя пакутуюць ад землятрусу. За шматлiкiх загiнулых звяртаюся да Пана, каб Ён даў iм мiр, малюся за хуткае аздараўленне параненых у вынiку землятрусу, i заяўляю, што Царква застаецца ў матэрыяльным i духоўным сэнсе з усiмi тымi, якiя пацярпелi ў вынiку трагедыi. Дзяржаўны сакратар Ватыкана, кардынал Тарчiзiо Бертоне, якi ўжо даўно планаваў наведаць Перу, накiруецца туды i асабiста перадасць мае спачуваннi i канкрэтную дапамогу Святога Пасада.
У нядзелю 19 жнiўня адкрылася ў Рымiнi так званае “Спатканне для сяброўства памiж народамi”, якое ў гэтым годзе будзе прысвячана тэме “Праўда ёсць лёсам дзеля якога мы былi створаны”. Запэўнiваю арганiзатараў гэтага спаткання ў маёй шчырай малiтве, каб усе iх шматлiкiя праграмы былi выкананы, - зазначыў Свяцейшы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.