2007-08-18 13:12:47

Новы сумны факт неталерантнасці да хрысціянаў Кіпра.


У турэцкай частцы ўлады не дазволілі веруючым увайці ў манастыр святога Варнавы ў Фамагусце і там маліцца. Архіепіскап Кіпра Хрізастом 2-гі паведаміў аб гэтым чарговым недружалюбным акце праз спецыяльнае Камюніке. Яно распаўсюджанае праз пасольства Кіпра пры горадзе-дзяржаве Ватыкан. Удакладніваецца, што цяпер манастыр пераўтвораны ў музей. Але да нядаўняга часу праваслаўным даваўся дазвол тут маліцца, купіўшы ўваходны білет. Аднак нядаўна турэцкая паліцыя выгнала і зганьбіла веруючых хрысціянаў. Прычым. перад гэтым перапісала ўсе дадзеныя кожнага прысутнага. Як гаворыцца ў дакуманце, каля 500 хрысціянскіх святынь Кіпра паступова разбураюцца. Архіепіскап Хрызастом ўдакладнівае таксама, што, калі да прыхода турак праваслаўная грамада на поўначы вострава налічвала 15 тысяч чалавек, цяпер засталося толькі 300. Католікаў і таго мене - толькі 200 чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.