2007-08-17 09:27:49

Частка мошчаў Святога Серафiма Сароўскага перададзена праваслаўнаму прыходу г.Намюр.


Дзiвеева, - Архiепiскап Нiжнегародскi i Арзамаскi Георгiй у пятнiцу 10 жнiўня вечарам перадаў у падарунак бельгiйскай царкве частку мошчаў святога Серафiма Сароўскага.
Цэрымонiя перадачы рэлiквiяў прайшла ў вёсцы Дзiвеева Нiжегародскай вобласцi ў Свята-Троiцкiм кляштары ў рамках урачыстасцяў, прысвячаных iконе Мацi Божай, якую вельмi любiў Серафiм Сароўскi. Ва ўрачыстасцях прыняў удзел настаяцель храма iмя Серафiма Сароўскага ў бельгiйскiм горадзе Намюр протаiярэй Антонiй Iльiн.
Уладыка Георгiй падарыў бельгiйскаму храму iконы Серафiма Сароўскага i Мацi Божай. Таксама перадаў каўчэг з часткамi мошчаў св.Серафiма.
Прыход Брусэльска-Бельгiйскай епархii ў гонар Серафiма Сароўскага створаны недаўна. Архiепiскап Брусэльскi i Бельгiйскi Сiмон 14 красавiка бягучага года адправiў першую Боскую лiтургiю ў новым прыходзе.
Праваслаўныя вернiкi ўшаноўваюць згаданую iкону “Мацi Божай” Серафiма-Дзiвеевскую 10 жнiўня. Багародзiца на ёй выканана з рукамi, якiя складзены крыжом на грудзях, без Немаўляткi Езуса. Алеем ад лампады, якая гарэла перад гэтай iконай, святы Серафiм Сароўскi намашчаў хворых, што атрымоўвалi пасля гэтага аздараўленне.







All the contents on this site are copyrighted ©.