2007-08-17 09:49:53

У Львове будуць рамантаваць старажытны комплекс армянскай Царквы.


Мэр Львова сп. Андрэй Садавы даручыў начальнiку ўпраўлення аховы гiстарычнага асяроддзя Лiлii Анiшчанка прадставiць план-графiк рэстаўрацыi памятных месцаў i ўнесцi прапановы адносна супрацоўнiцтва з ўладальнiкамi прыватных дамоў, якiя ўнесены ў турыстычны маршрут пад назвай “Львоў, якi мы губляем”. У гэты маршрут уваходзiць таксама архiтэктурны комплекс мясцовай армянскай царквы.
Адносна згаданага архiтэктурнага комплекса было заключана пагадненне з Мiнiстерствам культуры i Нацыянальнай спадчыны Польшчы аб магчымасцi фiнансавання кансэрвацыi роспiсу мураў на працягу 2008 – 2009 гадоў. У лiпенi бягучага года польска-украiнская група рэстаўратараў жывапiсу ўжо правяла працы па ўмацаванню аварыйных частак роспiсаў на паўднёвым муры храма.
Армянскую царкву ў Львове пабудавалi ў другой палове XIV° стагоддзя па праекту архiтэктара Дорэ. На працягу некалькiх стагоддзяў храм грамадскiм i рэлiгiйным цэнтрам мясцовай армянскай суполкi. У 1367 годзе царква набыла тытул саборнай i тады ж у Львове быў створаны епархiяльны цэнтр армянаў Русi i Валахii. З часам каля царквы склаўся вельмi цiкавы комплекс забудоў, у якi ўвайшлi званiца (1571 год), палац архiепiскапа (XVIII° стагоддзе), армянскi банк (XVII° стагоддзе), кляштар бенедыттынак (1682 год), памятная калона з фiгурай св.Хрыстафора, драўляны алтар з кампазыцыяй “Галгофа”, плот з брамай (XVII° - XIX° стагоддзi). Сам сабор шматкротна перабудоўваўся.







All the contents on this site are copyrighted ©.