2007-08-17 09:38:31

У Лiтве разпрацаваны маршрут па месцах, якiя наведаў Ян Павел II°.


Урад Лiтвы зацвердзiў праграму стварэння новага маршрута для турыстаў па месцах, якiя звязаны са знаходжаннем у краiне Свяцейшага Айца Яна Паўла II°.
“Урад заклiкае грамадства, самакiраваннi, прадпрыймальнiкаў i замежных партнёраў удзельнiчаць у праекте, што будзе спрыяць захаванню святых месцаў, якiя наведаў галава Каталiцкай Царквы”, - паведамляе прэсавая служба лiтоўскага ўрада.
У маршрут паломнiцтва ўключаны важнейшыя месцы, якiя Ян Павел II° наведаў пад час свайго пастырскага вiзiта ў Лiтву восенню 1993 года. Сярод iх Вiленская катэдра, Святая брама i шэраг касцёлаў, Крыжовая гара, а таксама некалькi iншых месцаў.
У Лiтве Ян Павел II° карыстаўся вялiкай павагай. Акрамя таго, мацi яго паходзiла з гэтай краiны.
На сёняшнi дзень 90 % лiтоўцаў лiчаць сябе католiкамi.







All the contents on this site are copyrighted ©.