Грэка-католiкi Пракопьеўска атрымалi нову парафiяльны будынак.
У грэка-каталiцкай суполцы горада Пракопьеўск (Кемераўская вобласць) 1 жнiўня адбылося
асвячанне парафiяльнага дома для святароў i духоўнай дзейнасцi парафii. Рыма-каталiцкi
бiскуп Язэп Верт, якi адначасова ўзначальвае ўсiх грэка-католiкаў Расii, узначалiў
Боскую лiтургiю, пасля якой будынак быў асвячаны. Дом назначаны не толькi для пражывання
святароў, але i для парафiяльных спатканняў, катэхiзацыi дарослых, моладзi i дзетак. Як
паведамiў святар Дзмiцер Новасад, духоўная праца ў Пракопьеўску разпачалася яшчэ ў
40 гадах мiнулага стагоддзя, калi мелi месца масавыя ссылкi святароў i вернiкаў УГКЦ
у Сiбiр. Каталiцкая суполка Пракопьеўска налiчвае 200 вернiкаў грэка-католiкаў
i 90 рыма-католiкаў. Акрамя таго, святары з гэтай парафii апякуюцца вернiкамi яшчэ
ў 9 месцах. З 2003 года там служаць законнiцы з Кангрэгацыi св.Язэпа, якiя займаюцца
катэхiзацыяй дзяцей i моладзi. На сёняшнi дзень мiсiянарскае служэнне тут здзяйсняюць
тры святара рэдымптарыста i дзве сястры з закону святога Язэпа.