2007-08-17 09:44:54

Ахвяраванні, якiя будуць зроблены пад час вiзiту Свяцейшага Айца ў Аўстрыю, будуць накiраваны на справы мiласэрнасцi ў Аўстрыi i Боснii.


Збор ахвяраванняў пад час двух Богаслужбаў, якiя ўзначалiць Бенедыкт XVI° у санктуарыi Марыяцэль i ў аўстрыйскай сталiцы, якiя адбудуцца 8 i 9 верасня бягучага года будуць накiраваны на рэалiзацыю дабрачынных праетаў у Аўстрыi i Боснii. Адпаведна, сабраныя сродкi будуць накiраваны ў каталiцкую дабрачынную арганiзацыю “Caritas” у Аўстрыi для аказання дапамогi мацярам i дзецям, якiя маюць патрэбу, а таксама ў арцыдыяцэзiю Сараева для так званага “Еўрапейскага дзiцячага сада”, якi збудаваны непадалёк ад Баснiйскай сталiцы,
З дапамогай сродкаў, якiя будуць сабраныя пад час вiзiта Свяцейшага Айца ў Аўстрыю, план будаўнiцтва дзецячай уастановы можа быць зацьверджаны ўжо восенню. Па словах прадстаўнiка епiскапату горада Гурк, згаданы “”Еўрапейскi дзiцячы сад” будзе прыдатны для дзетак усiх веравызнанняў.
Наша даведка: толькi 10 % насельнiцтва Боснii – католiкi.







All the contents on this site are copyrighted ©.