2007-08-16 12:29:59

Славуты хор Сікстынскай капэлы, які лічыцца асабістым хорам Папы Рымскага, упершыню ў гісторыі дасць канцэрты ў Маскве. Бенедыкт 16 паблаславіў гэты візіт.


Ад 12 па 18 верасня пройдуць канцэрты ў вялікай Залі кансерваторыі і ў Міжнародным доме музыкі. 16 - у нядзелю - хор будзе ўдзельнічаць у святой імшы ў храме св. Людовіка. Галоўны адміністратар капэллы сп. Марко Лаўчіані зазначыў, што адбудзецца таксама 1 закрыты канцэрт па запрашэннях. На гасцей з Ватыкана ужо чакаюць у Маскве. Магчыма сустрэча з Патрыярхам Алексіем 2. "Свяцейшы Патрыярх даў сваё блаславенства на правядзенне гастролей. На канцэртах будуць прысутнічаць прадстаўнікі нашай Царквы",- запэўніў намеснік старшыні АЗЦС пратаярэй Усевалад (Чаплін). Ён падкрэсліў, што сучасны свет мае патрэбу ў сведчанні духоўных багаццяў хрысціянскай традыцыі. "Такая традыцыя ёсць як на Усходзе, так і на Захадзе. І сёння зварот да гэтай старажытнай творчай традыцыі, укарэненай у нераздзеленай Царкве першых 10-ці стагоддзяў хрысціянства, можа наблізіць нашы Цэрквы." Не выключана, што Сыкстынская харавая капэлла акрамя сваіх заходніх песняпенняў, выканае і творы са спадчыны Усходняе Царквы. Славуты папскі хор існуе больш за 1000 гадоў. Афіцыйна ён быў створаны пасля рэарганізацыі школы папскіх спевакоў - у 1471 годзе пры Сыксце 4-м. Гэты Папа і зрабіў хор сваім персанальным. На працягу стагоддзяў Сыкстынская харавая капэла лічыцца аднім з лепшых хораў у свеце. Сёння ў яго складзе 20 дарослых і 35 хлопчыкаў. Мастацкі кіраўнік - монсіньёр Джузэпе Ліберто, які быў прызначаны 10 гадоў таму назад Папам Янам Паўлам 2.







All the contents on this site are copyrighted ©.