2007-08-16 12:29:42

Памагаць сужонскім парам па цэлым свеце - такая мэта новага ВЭБ-сайта, створанага намаганнямі Біскупскай канферэнцыі ЗША. Каталіцкі партал прапагандуе здаровыя адносіны, у тым ліку і ў інтымнай сферы, для людзей усіх веравызнанняў.


Здароўе дае якасць жыцця. У тым ліку,і ў блізкіх адносінах. Наведвальнікі камп'ютарнага сайту знойдуць карысныя матэрыялы і рэкамендацыі ад спецыялістаў і святараў, а таксама і саміх сужонцаў. Гэта можа памагчы ўрэгуляваць канфлікт, навучыць размаўляць. вырашаць фінансавыя непаразуменні і знаходзіць згоду ў пытаннях выхавання дзяцей.
Стварэнне новага сайту ў Інтэрнеце з'яўляецца часткаю доўгатэрміновай нацыянальнай праграмы Біскупскай Канферэнцыі ЗША па ўмацаванню інстытута сям'і. У яе таксама ўваходзяць тэле-радыёперадачы, розныя інфармацыйныя формы. Новы сайт мае поспех: за месяц яго наведала каля 500 тысяч чалавек, прычым, кожны не меньш як 6 старонак. а то і ўсе. Адрас каталіцкага сайту па-англійску -www.foryourarriage.org







All the contents on this site are copyrighted ©.