2007-08-16 12:30:21

Выстава старыжытных мазаік з сірійскіх хавальніц адкрылася ў сталіцы гэтага віда мастацтва - Равене ў Італіі. Тут каштоўнасці прайшлі рэстаўрацыю.


Прыгадаем, што 8 храмаў былой заходняй сталіцы і порта Вялікай Рымскай імперыі часоў першахрысціянства занесеныя цяпер ў спіс ЮНЭСКА як агульначалавечыя каштоўнасці. У многіх базіліках захаваліся некранутымі цудоўныя мазайкі, што надае унікальнасць багатаму комплексу будункаў 5-8 стагоддзяў ў Равене.
Спецыяльсты фонда "Равена анціка" ужо шмат дзесяцігоддзяў падтрымліваюць у сябе ў горадзеі прымаюць на рэстаўрацыю найпрыгажэйшыя мазаікі. Тыя 4-ры, што цяпер выстаўляныя ў царкве святога Даменіка, маюць выявы незвычайных звяроў і датуюцца 4-5 стагоддзямі. Старажытныя саборы самой Равены, ўпрыгожаныя цудоўнымі ўзорамі Бізантыйскай мазаікі, больш познія - гэта канец 5 - 6 стагоддзя і пазней. Найбольш славутымі з'яўляюцца мазаічныя панарамы з выявай імператара Юсцініяна і імператрыцы Тэадоры ў храме Сан Вітале. Прыгадаем яшчэ, што вялікі Дантэ Альг'еры менавіта тут завершыў сваю "Боскую камедыю" і тут знаходзіцца яго магіла. Гэты горад апеў у сваіх вершах Аляксандр Блок.
У верасні адрэстаўраваныя старажытныя карціны, якія цяпер запрашаюць гледачоў на выставу "Усходнія мазаікі", вярнуцца да ўладальніка - гэта Нацыянальны музей Дамаска.







All the contents on this site are copyrighted ©.