"Беззаганная Марыя заўсёды разам са сваім Боскім Сынам,.. Яны уз'яднаныя ў сваёй барацьбе
супраць пякельнага ворага ажно да поўнай перамогі над ім!"
Tакімі словамі адкрыў
Папа Бенедыкт 16 сваё прапаведванне падчас Імшы на свята Ўнебаўзяцця Марыі,натхняючы
браць з яе ўзор у наследванні Езуса, Папа паясніў, што гэтая перамога выказвае сябе
ў кожным пераадоленні граху і смерці - значыцца таго, што св.Павел прадстаўляе як
злосную сілу,якая трывае ва ўз'яднанасці між сабой. Значыцца, як Уваскрасенне Хрыста
ёсць канчатковым знакам такой канчатковай перамогі , так і услаўленне Марыі праз
знак яе безаганнага цела дае нам жыццёвае сцверджанне яе поўнага супадзення з Сынам
ў такой барацьбе дабра ажно да перамогі. Далей Бенедыкт 16 спаслаўся да догмату
Царквы, аб'яўленага ягоным папярэднікам - Папам Піям 12, які дэкляраваў у 1950 годзе,
што "...Багародзіца, абсалютна злітная з Езусам Хрыстом ажно ад пачатку бясконцасці,
..перамагае смерць, абераганая ад разбурэння пахаваннем , будучы Унебаўзятая ў душы
і целе ...і ззяе як Каралева праваруч свайго Сына, вечнага Бессмяротнага Уладара Нябёс."
(голас папы Бенедыкта)-"Дарагія браты і сёстры!- сказаў далей Бенедыкт 16. Унебаўзятая
Марыя не аддалілася ад нас, але засталася назаўсёды яшчэ больш блізкаю, і яе ззянне
ахінае нашае жыццё і гісторыю ўсяго чалавецтва,..бо яна глядзіць і ахоўвае з вышынь.
Усе мы маем неабходнасць ў яе дапамозе і покрыве ад зла , каб вытрымліваць выпрабаванні
і выклікі жыцця. Маем неабходнасць адчуваць яе мацярынскае і сястрынскае покрыва ў
канкрэтных сітуацыях нашага існавання. Дак жа будзем браць прыклад з яе, якая следуе
за Хрыстом , шчодра служачы нашым братам. Гэта - адзіны шлях да таго, каб яшчэ ў
нашай земскай пілігрымцы адчуць радасць і душэўны мір, якая прасцягае і нас да мэты
бессмяротнасці ў Раі. "