2007-08-13 17:23:21

На iнгушскую мову было перакладзена Эвангелле ад Лукi.


Эвангелле ад Лукi перакладзена i выдана на iнгушскай мове. Аб гэтым у сваiм лiсце на iмя кiраўнiка Рэспублiкi Мурата Зязiкава паведамiла дырэктар Iнстытута па перакладу Бiблii, доктар фiласоўскiх навух Марыанна Беерле-Моор.
Кнiга выдана накладам 1000 экзэмпляраў пры пасрэднiцтве Патрыяршай сiнадальнай Бiблiйнай камiсii i Iнстытута пераклада Бiблii.
Перакладчыца Эвангелля, вядомая ў Iнгушэцii тэлежурналiстка Хава Батаева, разам з iншымi перакладчыкамi, працавала над перакладам болей за 8 гадоў.
“З перакладам Эвангелля ад Лукi на iнгушскую мову быў зроблены яшчэ адзiн важны крок на шляху асягнення ўзаемнага паразумення i ўзаемнага ўзбагачэння культураў i народаў”, - лiчыць спадарыня Беерле Моор. – Гэта важны крок да любовi i мiласэрнасцi, бо Бiблiя, як i тэкст Святой для мусульманаў кнiгi, Карана, абвяшчае вышейшыя маральныя вартасцi”.
Iнстытут перакладу Бiблii з’яўляецца некамерцыйнай навуковай арганiзацыяй. Ён ужо на працягу 35 гадоў займаецца перакладам Святога Пiсання на неславянскiя мовы народаў, якiя некалi ўваходзiлi ў склад СССР. Дзейнасць Iнстытута здзяйсняецца ў супрацоўнiцтве з навукова-метадычным кiраўнiцтвам аддзялення гiiсторыка-фiлалагiчных навук Расейскай акадэмii навук.







All the contents on this site are copyrighted ©.