2007-08-09 17:18:07

10 жнiўня адбудуцца паховiны чардынала Люстiжэ.


Гебрэйская памiнальная малiтва прагучыць на паховiнах былога арцыбiскупа Парыжа, кардынала Жана-Мары Люстiжэ.
Цэрымонiя паховiнаў адбудзецца 10 жнiўня ў славутым саборы Парыжскай Мацi Божай.
Як паведамляецца ў коммюнiке Парыжскай арцыдыяцэзii, пад час цэрымонii адзiн з родных кардынала, Йона-Моше Люстiгер, паставiць на труну вазу з зямлёй Палестыны, сабранай каля кляштара св.Георгiя, непадалёк ад Ерыхона, а таксама ў садзе на Алiўкавым узгорку, а потым перанесеная да гары Плачу, на гару Фавор i пры Гробе Паньскiм. Потым родзiч нябожчыка прачытае на французскай i мове i на iўрыте 113 псалом, пасля чаго iншы родзiч пакойнага арцыбiскупа, Арно Люстiгер, прачытае памiнальны Кадiш з усiмi, хто пажадае да яго далучыцца.
Хаўтурную iмшу будзе цэлебраваць цяперашнi арцыбiскуп французскай сталiцы Андрэ Вен-Труа. У хаўтурнай лiтургii прыйме ўдзел таксама Сакратар Французскай АН Морiс Дрюон. Кардынал Поль Пупар, у якасцi прадстаўнiка Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, зачытае пасланне Папы.
Пасля прадугледжаных традыцыяй рытаў, труна з целам нябожчыка будзе памешчана ў крыпце арцыбiскупаў галоўнага храма Парыжа.







All the contents on this site are copyrighted ©.