2007-08-08 15:21:24

У сераду адбылася традыцыйная генеральная аўдыенцыя Папы Рымскага. Прайшла яна ў ватыканскім палацы імя Паўла 6. Сёння навучанне Свяцейшага Айца было засяроджанае на постаці Рыгора Багаслова, святога з 4 стагоддзя.


RealAudioMP3 Папа Бенедыкт 16 пасля свайго навучання павітаў шматлікіх пілігрымаў ў розных мовах. Да братоў-славянаў звярнуўся на польскай, якую добра ведае:(голас Папы). Але вернемся да галоўнага - навучання. Папа прыпомніў, што Рыгор Багаслоў з Нізіанзіі стаўся стаўпом і настаўнікам Царквы, абараняючы хрысціянскую веру ў 4 стагоддзі. Ён быў сябрам Васіля Вялікага , з якім пазнаёміўся у Кесарыі Кападакійскай, потым пераехаў ў асветніцкі тады цэнтр - Александрыю Ягіпецкую, і далей - у Афіны. У 371 годзе біскуп Кападакійскі Васіль Вялікі ўзвёў Рыгора ў сан біскупа горада Сасім. Праз 8 гадоў герой сённяшняга прысвячэння Папы Бенедыкта 16 перабраўся ў Канстантынопаль і ўзначаліў першахрысціянскую грамаду, верную Нікейскаму сабору. Тут ён і уславіўся пяццю багаслоўскімі прамовамі, у якіх дакладна і проста вытлумачыў царкоўнае навучанне. Рыгор расказваў вернікам аб сваім вопыце, гаворачы,што багаслоўе - гэта не толькі вынік чалавечага роздуму; яно даецца пры малітоўным і святым жыцці як цуд на Боскае Адкрыццё. Рыгор Багаслоў стаўся ўдзельнікам 2-га Сусветнага Сабору і быў выбраны біскупам Канстантынопальскім. Праз нейкі час, не жадаючы ўдзельнічаць у непаразуменнях з іншымі святаслужыцелямі, ён падаў у адстаўку. Памёр у 390 годзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.