2007-08-08 15:16:26

У Маскве надрукавалi ўспамiны аб патрыярху Цiхане".


У праваслаўным Свята-Цiханаўскiм гуманiтарным унiверсiтэте надрукавана кнiга ўспамiнаў “Сучаснiкi аб Патрыярхе Цiхане”.
Выданне, якое выйшла па блаславенству Патрыярха Маскоўскага i ўсёй Русi Алексiя II°, прымеркавана да 90-годдзя аднаўлення патрыяршыства ў Рускай Праваслаўнай Царкве i абранню на патрыяршы пасад Цiхана.
Акрамя таго, у 2007 годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння гiсторыка Царквы Мiхаiла Губонiна, якi яшчэ да 1965 года – 100-гадовага юбiлею з народжання патрыярха Цiхана – сабраў асноўную частку матэрыялаў аб галаве Русскай Праваслаўнай Царквы. Гэтыя матэрыялы i склалi аснову новага выдання.
I ўрэшце, выданне ўспамiнаў аб патрыярхе прымеркавана да 15 гадавiны iснавання Свята-Цiханаўскага унiверсiтэта, першай ў сучаснай Расii вышейшай свецкай багаслоўскай навучальнай установы.
“Грандыёзнаму маштабу гiстарычных падзей ХХ стагоддзя спрыяла надзвычайная велiч свяцiцеля Цiхана, якая мела форму рэдкай прастаты i пакорлiвасцi святога, абранага i пастаўленага на чале царкоўнай улады Самiм Богам у жёрсткi час пераследаванняў”, - адзначыў у сваiм прывiтальным слове патрыярх Алексiй II° з нагоды прэзiнтацыi выдання ўспамiнаў аб патрыярхе Цiхане.
Па словах Алексiя II°, вернiкi “дзiўным чынам любiлi i ўшаноўвалi свайго патрыярха, але i тады, i ў нашы днi далёка не ўсе могуць адпаведным чынам зразумець ягоны подзвiг, прыгажосць яго святасцi”.
“Жадаю яшчэ раз з глыбокай падзякай прыпомнiць сабраўшага iх Мiхаiла Губонiна i пажадаць, каб як мага болей людзей блiжэй пазналi i палюбiлi вялiкага спаведнiка мiнулага стагоддзя”, - падкрэслiў патрыярх Алексiй II°.







All the contents on this site are copyrighted ©.