2007-08-08 16:32:03

Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Алексій 2 выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю кардынала Жан-Марі Люсціжэ.


"Усё жыццё гэтага мудрага герарха Рымска-каталіцкае Царквы была пазначана пастырскай адчыненасцю да людзей, напружанасцю думкі аб іх, гатоўнасцю да дыялогу з прадстаўнікамі іншых вераванняў і перакананняў"- гаворыцца ў пасланні Маскоўскага Патрыярха да арцыбіскупа парыскага м. Вэнттруа. Напрыканцы Алексій 2-гі запэўнівае ўсіх, каму дарагі нябожчык, аб сваіх малітвах за душу памёрлага.







All the contents on this site are copyrighted ©.