2007-08-07 14:47:02

У сувязі са смерцю кардынала Jean-Marie Lustiger у Парыж накіраваў жалобную тэлеграму Папа Бенедыкт 16 .


Кіраўнік Царквы выказвае глыбокае спачуванне і прыпамінае аб нястомных намаганнях гэтага "бліскучага інтэлектуала" для Эвангелізацыі.Чалавекам веры і дыялога называе Свяцейшы Айцец нябожчыка. Ён падкрэслівае ўклад і ацэньвае яго як бязмерны, у прыватнасці, у прагрэс адносінаў між хрысціянамі і яўрэямі. Тэлеграма, адрасаваная да пераймальніка - цяперашняга арцыбіскупа Парыжа Андрэ Вент Труа, утрымлівае ацэнку ўкладу памёрлага ў Дабравешчанне ў розных слаях грамадства, асабліва ў асяроддзе моладзі, што дала плён фармавання маладых святароў і свецкіх вернікаў у Францыі і іншых краінах свету.
Апошняя сустрэча кардынала Люсціжэ з Папам Бенедыктам адбылася ў гэтым лютым. У складзе дэлегацыі Парыскай Акадэміі навук паліталёгіі і маралі ён атрымаў спецыяльную аўдыенцыю.
Аб чалавеку сваёго пакалення, аднадумцы і духоўным сябры расказаў для нашага Радыё кардынал Акілле Сільвестрыні, назваўшы яго "вялікім сведкам мінулага стагоддзя". Былы Дзяржсакратар Ватыкану падкрэслівае, што зараз многія яўрэі прыпамінаюць нябожчыка з захапленнем, хаця напачатку ім было цяжка ўспрымаць той факт, што Жан Марі Люсціжэ, будучы народжаны яўрэям, звяртаўся да дзеячаў юдаізму ў якасці каталіцкага герарха. Ён ніколі не абвяргаў каштоўнасцей юдаізму; наадварот, узвышаў іх як пралог да таго, чым ёсць хрысціянства. Таму яўрэі прыпамінаюць аб ім з вялікай павагай. Іншы выдатны дзеяч каталіцтва -кардынал Жан Луі Туран прыгадвае памёрлага як вялікага спаведніка веры, падкрэсліваючы высокую ацэнку з боку Папы Яна Паўла 2. Польскі Папа пастаянна раіўся з кардыналам Люсціжэ, асабліва ў часе сутрэч ў Асізі. Французскі Кардынал, якога не стала , сярод многіх спецыяльных місій ў якасці пасланніка тады ўжо моцна хворага Папы Яна Паўла 2 наведаў 27 студзеня Асвенцым на жалобных урачыстасцях 60-годдзя вызвалення вязняў Савецкай Арміяй з гэтага лагера смерці.







All the contents on this site are copyrighted ©.