Кардынал Роже Эчегерай сустрэўся з Патрыярхам Алексiям II°.
Вiцэ-дэкан Калегii кардыналаў Рожэ Эчегерай наведаў Расiю. Галоўная мэта вiзiту –
удзел у святкаваннях з нагоды 10-годдзя з дня асвячання каталiцкага касцёла Пераўтварэння
ў Навасiбiрску. Святкаваннi пройдуць з 9 да 12 жнiўня. Да гэтага кардынал зробiць
экскурсiю па Байкалу. Перад тым, як накiравацца ў Сiбiр, Рожэ Эчегерай спаткаўся
ў аўторак 7 жнiўня з Патрыярхам Маскоўскiм i ўсёй Русi Алексiям II°. Папярэдняе
спатканне памiж iмi адбылося ў лiпенi мiнулага года, калi кардынал Эчегерай знаходзiўся
ў Маскве ў складзе дэлегацыi Каталiцкай Царквы, якая прыехала для ўдзелу ў Сусветным
спатканнi прадстаўнiкоў розных рэлiгiй. У 1984 годзе кардынал Эчегерай быў назначаны
старшынёй Папскiх радаў “Cor Unum” (Адзiнае сэрца) i “Справядлiвасць i мiр”, якiя
ўзначальваў адпаведна да 1995 i 1998 гадоў. У 1998 годзе ён атрымаў тытул кардынала-бiскупа
Порто-Санта Руфiна, а потым, пасля абрання Папы Бенедыкта XVI°, быў назначаны вiце-дэканам
Калегii кардыналаў.