2007-08-06 18:11:58

Хор з Башкiрыi перамог у конкурсе духоўнай песнi ў Празе.


Хор уфiмскай царквы ў iмя святых раўнаапостальных Кiрылы i Мятода стаў пераможцам IV° Мiжнароднага фестываля-конкурса харавой духоўнай музыкi ў Празе.
У катэдры чэшскай сталiцы Святога Духа маладыя харысты, акрамя чатырох абавязковых твораў, якiя належаць пяру чэшскага i рускага кампазiтараў XVI – XIX стагоддзяў, выканалi таксама башкiрскую народную песьню ў сучаснай апрацоўцы.
У вынiку член журы, дэрыжор з Канады праф. Петер Дент, нарушаўшы рэгламент конкурса, пляскаў у далонi членам хора стоячы.
Рэгента Кiрыла-Методыяўскай царквы, выкладчыка катэдры тэорыi музыкi Уфiмскай акадэмii мастацтваў Таццяну Ганчарэнка на стварэнне царкоўнага хора неспадзявана блаславiў оптiнскi старац Iлiй.
Цяпер яе хор, аснову якога складаюць студэнты, рэгулярна выконвае духоўныя творы на Калядных урачыстасцях, на Шаляпiнскiх чытаннях i ўжо перамог на некалькiх рэспублiканскiх конкурсах.







All the contents on this site are copyrighted ©.