2007-08-06 17:58:17

У нядзелю 5 жнiўня Свяцейшы Айцец малiўся разам з вернiкамi Багародзiчнай малiтвай "Анёл Панскi".


У нядзелю 5 жнiўня Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° адгаварыў традыцыйную нядзельную малiтву “Angelus” у сваёй летняй рэзiдэнцыi Кастэльгандольфа.
У сваiм казаннi Папа засяродзiў увагу на тэме багацця i матэрыяльных дабротаў. У прыватнасцi ён сказаў: “ Багацце, якое само па сабе ёсць дабром, не трэба рзглядаць, як абсалютнае дабро. Перад усiм, яно не гарантуе збаўленне, болей таго, можа яму сур’ёзна сяуперэчыць”.
Менавiта аб гэтай небяспецы папярэджваў вучняў Езус:
“Разумна i дабрадзейна не прывязвацца сэрцам да дабротаў гэтага свету, бо ўсё праходзiць, усё можа скончыцца неспадзявана. Сапраўдныя каштоўнасцi, якiя трэба шукаць няспынна, для нас хрысцiянаў, знаходзяцца там, дзе Хрыстус знаходзiцца абок Акца”., - сказаў Свяцейшы Айцец.
Бенедыкт XVI° звярнуў асаблiвую ўвагу на свята Пераўтварэння - свята, якое Царква на Захадзе адзначае 6 жнiўня. Менавiта ў гэты дзень, у 1978 годзе, пакiнуў зямны свет Свяцейшы Айцец Павел VI°
У далейшай частцы сваёй прамовы Бенедыкт XVI° узнёс малiтву да Найсвяцейшай Панны Марыi – у памяць аб асвячаннi славутай рымскай базылiкi “Santa Maria Maggiore”.
У прыватнасцi Папа прыпомнiў, што згаданая базылiка ёсць першым храмам на Захадзе, якая была пабудавана ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыi, на падставе дагмата, якi быў прыняты пад час Эфескага сабора ў 431 годзе.
Напрыканцы свайго казання Свяцейшы Айцец звярнуўся таксама малiтоўна i да духоўных кiраўнiкоў i вернiкаў Румынскай Праваслаўнай Царквы, што было злучана з нядаўняй смерцю Патрыярха Феактыста. “З павагай i любоў’ю” прыпомнiў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°, як ён сказаў, “гэту шляхетную фiгуру Пастыра, якi любiў сваю Царкву i якi ўнёс станоўчы ўклад ў зносiны памiж католiкамi i праваслаўнымi, стала заахвочваў да дзейнасцi Змешаную Мiжнародную камiсiю па багаслоўскаму дыялогу памiж Каталiцкай Царквой i Праваслаўнай Царквоў”. Потым Свяцейшы Айцец прыпомнiў спатканi, якiя былi ў памёрлага галавы Румынскай Праваслаўнай Царквы з яго шаноўным папярэднiкам Янам Паўлам II° i дабразычлiвасць Патрыярха да Бiскупа Рыма пад час яго гiстарычнага падарожжа ў Румынiю ў 1999 годзе. “Няхай будзе вечнай памяць аб iм”, - такiм чынам, словамi згодна праваслаўнай лiтургiчнай традыцыi Папа скончыў сваё казанне.







All the contents on this site are copyrighted ©.