Інтэрнэтаўскі сайт Ватыкана(www.vaticanstate.va ) наведала за тры дні 13 млн чалавек.
"Структура Ватыкану вельмі складаная, дык была патрэба прадставіць інфармацыю для
шырокага кола людзей."
Біскуп Ренато Бокардо, Генеральны сакратар дзяржавы Горад Ватыкан , паведамляючы гэта,
падкрэсліў, што адной з мэтаў было памагчы людзям, якія едуць паломнікамі да Рыму.
Кіраўнік новага вэб-сайта Эўхеніо Хаслер тлумачыць, што Ватыкан - гэта кангламерат
паняццяў. Святы пасад, які фізічна тут знаходзіцца, мае структуры па цэлым свеце і
, асабліва, прысутны фізічна ў Рыме і Італіі. а не толькі ў 44 га Дзяржавы Ватыкан
унутры мураў старажытнай папскай рэзідэнцыі. "Я лічу неабходным скарыстанне самых
сучасных сродкаў інфармацыі і камунікацыі, як таго жадаў Папа Ян Павел 2 і даў ажыццявіць
Папа Бенедыкт 18"_ падкрэсліў галава Губернатарства Ватыкана.