2007-08-02 16:25:57

Бiскупы Англii зрабiлi заяву з нагоды бязшлюбнага сужыцця разам.


Брытанскiя бiскупы занепакоены з нагоды прапановы змянiць асновы шлюбу.
“Закон, якi можа параўнаць “супольнае жыццё з сапраўдным шлюбам” не можа быць прызнаны”, - зазначаюць брытанскiя бiскупы. Аб гэтым заявiў монс. Джон Хайн, Старшыня Бiскупскай камiсii да спраў шлюбу, сям’i i жыцця Англii i Уэльсу. Галоўную ўвагу вялiкабрытанскiх бiскупаў выклiкае ў гэтым пытаннi прапанова прыняцця брытанскага закона, якi тычыцца “фiнансавага вынiку “ такога тыпу жыцця, у аспекце менавiта “фiнансавых наступстваў” калi тыя, што жывуць разам, разводзяцца, бо гэты закон будзе абсалютна адрозны ад таго, што дзейнiчае ў адносiнах ад сямейных параў, якiя жылi разам, але пажадалi развесцiся ў рамках iснуючага да гэтай пары законадаўства, што прадугледжана iснуючым да гэтай пары законадаўствам. Згодна з меркаваннем бiскупаў, Дзяржава мае абавязак падтрымлiваць iнстытут сям’i, як асновы сямейнага жыцця i як найлепшага асяроддзя для выхавання дзетак. “Пары, якiя жывуць разам i дабрахвотна не жадаюць узаконiць свае адносiны, - нагадвае бiскуп Хайн, - адказваюцца ад адказнасцi i абавязкаў, якiя злучаны са шлюбам i, такiм чынам, ад дабротаў, якiя законным чынам злучаны са шлюбам”. Адсюль паходзiць непрызнанне “супольнага жыцця без шлюбу”, адзначаючы асаблiвым чынам нават “мiнiмальную працягласць сумесных адносiнаў”, якiя могуць прывесцi “да законнасцi стварэння юрыдычнага статуса супольнага жыцця”.







All the contents on this site are copyrighted ©.