2007-08-02 16:26:42

Апостальскi нунцый у Маскве лiчыць, што спатканне Свяцейшага Айца з Патрыярхам Алексiям II° магчыма.


Прадстаўнiк Святога Пасада ў Расii, арцыбiскуп Антонiо Меннiнi верыць у магчымасць спаткання Свяцейшага Айца i Патрыярха Маскоўскага i усёй Русi Алексiя II°. “Самай лепшай падрыхтоўкай” гэтага спаткання будзе “шлях сяброўства, любовi i малiтвы”, - заявiў Апостальскi нунцый пад час урачыстасцi з нагоды 300-годдзя храма св. Арханёла Гаўрыiла ў Маскве.
Прадстаўнiк Апостальскай сталiцы ўпэўнены, што католiкi i праваслаўныя павiнны iмкнуцца да дыялогу, чаму ў немалай ступенi спрыяюць мiжхрысцiянскiя сустрэчы. Арцыбiскуп Меннiнi адзначыў вялiкi ўклад у развiццё праваслаўна-каталiцкiх зносiнаў канфярэнцыi “Даць душу Еўропе. Мiсiя i адказнасць Царквы”, якая прайшла ў Вене ў 2006 годзе, а таксама мiжнароднай канфярэнцыi “Хрысцiянства, культура i маральныя вартасцi”, якая адбылася 19-21 чэрвеня бягучага года ў Маскве, у Расiйскай Акадэмii навук. У гэтай канфярэнцыi прынялi ўдзел прадстаўнiкi РПЦ МП i Папскай рады да спраў культуры, а таксама Папскай камiсii па гiстарычных навуках.
Арцыбiскуп Меннiнi выказаў надзею, што плённыя адносiны памiж прадстаўнiкамi Рускай Праваслаўнай Царквы i Каталiцкай Царквы працягнуцца ў рамках III° Еўрапейскай мiжхрысцiянскай асамблеi, якая пройдзе з 4 да 9 верасня бягучага года ў Румынii.
“Гэта знак фактычнага сяброўства памiж нашымi Цэрквам, бо мы разам павiнны знайсцi шляхi для супольнай працы”, - зазначыў Апостальскi нунцый у Расii. “Мы можам разам вырашаць задачы, калi болей пазнаем адзiн iншага, болей будзем любiць адзiн аднаго, калi навучымся ўзаемнаму паразуменню. Мне часам здаецца, што католiкi вельмi дрэнна яшчэ разумеюць праваслаўных, i наадварот. Лiчу, што i Патрыярх Алексiй II°, i Папа думаюць тое самае: трэба забыць абразы i пазнаваць праўду адным аб iншых”, - зазначыў арцыбiскуп Меннiнi.







All the contents on this site are copyrighted ©.