2007-08-01 17:18:25

У Рыме выказваюць спачуваннi з нагоды смерцi Патрыярха Феактыста I°.


Як мы ўжо паведамлялi, памёр Галава Румынскай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Феактыст I°, якi разам са сваiмi вернiкамi не толькi ў часы камунiстычнай дыктатуры, але i ў складаны пераходны перыяд, дапамагаў наблiжэнню праваслаўных i католiкаў”. Такiмi словамi монс. Марко Ньяавi, кiраўнiк аддзела да спраў экуменiчнага i межрэлiгiйнага дыялога Рымскай дыяцэзii прыпамiнае Патрыярха Феактыста I°, якi памёр у мiнулы панядзелак на 92-м годзе жыцця.
“Мы прыпамiнаем аб iм, - дадаў монс. Ньявi, - яшчэ i ў сувязi з яго асаблiва шчыльнымi адносiнамi з Янам Паўлам II°, памятаем аб яго наведаннi Рыма пасля вiзiту польскага Папы ў Румынiю, першую краiны, большасць якой складаюць праваслаўныя, што вельмi шчыра сустрэлi Свяцейшага Айца”. Патрыярх Феактыст I° “пакiнуў Царкву, што бачыць будучыню як вялiкае духоўнае багацце, што мае вялiкую традыцыю манаства i пакiдае сведчанне сваёй хрысцiянскай любовi пакаленням, якiя пакутуюць ад пэўных гiстарычных падзей”.







All the contents on this site are copyrighted ©.