2007-08-01 17:18:45

Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч гаворыць аб ролi Царквы ў сучасным грамадстве.


Галава каталiцкай арцыдыяцэзii Мацi Божай у Маскве монс. Тадэвуш Кандрусевiч падтрымлiвае намер Царквы займацца рознымi галiнамi грамадскага жыцця.
“Калi ў мяне ёсць магчымасць сказаць аб гэтым, я павiнен гаварыць. Таму што гэта мой абавязак. Царква аддзелена ад дзяржавы, але яна мае права ўказваць на памылкi, якiя робiць грамадства. Каб гэта грамадства будавала сваё жыццё згодна з Божым законам”, - зазначыў арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч.
Па ягоных словах, сёння грамадства перажывае “вельмi складаны час”, бо сутыкаецца з праблемамi секулярызацыi i маральнага рэлятывiзма, якiя выяўляюцца ў тым лiку ў павялiчэннi “такiх сацыяльных паталогiй, як аборты, разводы, наркаманiя”.
У гэтых абставiнах Царква, адзначыў арцыбiскуп, “не можа маўчаць, яна павiнна гаварыць”, i яе словы павiнны гучаць не толькi ў храмах, але i па-за iмi.
“Сёння многiя гавораць, што вера – гэта асабiстая, прыватная справа чалавека. Але, прабачце, калi на вулiцах гарадоў паўсюль вешаюць рэкламу тытуню i алкаголю, i яе маюць магчымасць бачыць усе – цi ж гэта толькi прыватная справа! Але аб гэтым нiхто не гаворыць, нiхто ад гэтага не абураецца!”, - сказаў арцыбiскуп Кандрусевiч.







All the contents on this site are copyrighted ©.