2007-08-01 16:48:59

1 жніўня ў ватыканскім палацы імя Паўла 6-га адбылася першая аўдыенцыя Бенедыкта 16 пасля ваканцыйнага перапынку.


(Голас Папы): RealAudioMP3 -Пасля 3 тыдняў паўзы зноў па традыцыі, дарагія браты і сёстры, сустракаемся па серадах,- сказаў Папа. - Сёння аргумант для гаворкі - жыціе і пісанні Васіля Вялікага - біскупа сённяшняй Турцыі, а тагачасна - у 4 стагоддзі - Малой Азіі. У ягоных творах можна знайсці шмат важнага і сёння для нас. Перш за ўсё - гэта указванне на галоўнае - на Тамніцу Бога - Прычыны ўсяго, Пачатка стварэння ўсяго існуючага, Караня ўсяго жывога і перш за ўсё - Айца Госпада нашага Езуса Хрыста,Які ёсць адлюстраваннем для нас дабрыні Айца. Васіль Вялікі надае вялікую ўвагу дзеянням Духа Святога, Які ажыўляе Царкву і надае ёй святасці; Ім і чалавек асвятляецца, ззяе Боскаю таямніцаю і стаецца вобразам і падабенствам Божым, атрымлівае сваю годнасць для жыцця вечнага. Св.Базіль сцвярджае ў сваіх прапаведваннях, што справы міласэрднасці неабходныя для выявы нашае веры. Людзі служаць Богу , прызнаючы, што між сабою ўсе яны ёсць братамі Менавіта каб атрымаць зрок і бачыць у кожным любоў Божую, каб падтрымліваць жывою нашу любоў да Бога і нашых братоў, мы маем патрэбу ў Эўхарыстыі,- працягваў сёння Папа. Яна ўсталяваная, каб не перастаючы захоўвалася памяць пра Таго, Які памёр і ўваскрос дзеля нас. Старажытны біскуп раіць для гэтага прычашчацца часцей, штодня. Св.Базіль надае ўвагі выхаванню, прыклікючы маладых да адкрытасці на Бога. Каб вучыліся вырозніваць духаў і разумець язычніцкую-паганскую літаратуру свайго часу як алегорыю, каб здольвалі ўзрошчваць у сабе дабро праўды веры ў Ісуса Хрыста,-навучае нас Папа.
... Бенедыкт 16 павітаў розныя моўныя групы, уключаючы польскую, дзе былі і беларусы з украінцамі. Асабліва пяшчотна звярнуўся да скаўтаў.-"Мая думка ахінае ўсіх скаўтаў і экскурсаводаў па цэлым свеце ,-кажа Папа, - якія аднаўляюць клятву служэння якраз сёння, у дзень 100-годдзя пачатку руху скаўтызму. " Папа пажадаў, каб гэты рух працягваў фармаваць маладых у кірунку гуманізму, духоўнасці і грамадзянскасці ў розных краінах па цэлым свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.