2007-07-31 15:02:06

Еўрапейская камiсiя арганiзуе конкурс супраць дэскрымiнацыi.


Еўрапейская камiсiя аб’явiла 2007 год годам “раўных магчымасцяў для усiх”. У рамках гэтай праграмы Галоўны аддзел па Справядлiвасцi, Свабодзе i Бяспецы згаданай камiсii 30 лiпеня заявiў аб пачатку конкурса “Еўрапейская суполка i “не” дыскрымiнацыi”. Конкурс разлiчаны на маладых людзей ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў, якiя жывуць у 27 краiнах Еўропы. Мэта конкурса – спрыянне лепшаму веданню тэмаў, якiя злучаны з “недэскрымiнацыяй”, у адпаведнасцi з 21 артыкулам Фундаментальных праў грамадзянаў Еўрапейскай суполкi. Канчатковая мэта згаданай iнiцыятывы – атрыманне юнакамi больш глыбох ведаў прынцыпа “недыскрымiнацыi” i набыцця здольнасцi баранiць яго. Удзельнiкi конкурса падзелены на дзве катэгорыi (12-14 гадоў i 15-18 гадоў). Яны падзяляюцца таксама на групы па, мiнiмум, 4 юнака. Кожнай групай будзе апекавацца адна дарослая асоба. Запiсацца на ўдзел у конкурсе магчыма да 15 кастрычнiка. Тыя групы, якiя выйдуць у фiнал, будуць запрошаны ў Рым дзеля канчатковага адбору. Пераможцаў конкурса потым запросяць у Брусэль, дзе яны будуць прынятыя вiцэ-прэзiдэнтам Еўрапейскай камiсii Франко Фраттiнi.







All the contents on this site are copyrighted ©.