2007-07-31 13:54:37

Дзярсакратару ЗША Кандалізе Райс Біскупская Канферэнцыя краіны накіравала ліст. У ім - неспакой з нагоды сітуацыі з іракскімі ўцекачамі.


Ён стаўся крыкам болю пасля таго, як ньюйоркскі Кардынал Макарык і біскуп Брукліна (Нью-Йорк) Ніколас Ніколас Дзімарціо наведалі Турцыю, Лібан, Ярданію і Сірыю. Біскупы вялікай Амерыкі заявілі аб неабходнасці актывізацыі дапамогі ЗША іракскім уцекачам. У прыватнасці, каталіцкія святаслужыцелі указваюць, што такой дапамогі чакаюць краіны, што прымаюць няшчасных людзей, выкінутых з краіны бясконцых канфліктаў. "Без актыўнага ўдзелу ЗША і пыдтрымкі іншых краін свету існуе перасцярога , што краіны-суседзі не будуць у стане прымаць і абараняць на сваіх тэрыторыях уцекачыў.Асабліва, калі пагоршыцца сітуацыя ў Іраку і яшчэ больш людзей будуць прымушаныя кідаць свае хаты",- гаворыцца ў закліку біскупства да дзярсакратара Кандалізы Райс.
У сваім лісце біскупы падкрэсліваюць, што асаблівы цяжар канфлікту прыпадае на дзяцей. Многія пакутуюць фізічна і псіхічна. Многія да таго ж не маюць доступу да адукацыі. Кард. Макарык і біскуп Дзімарцыо настойліва прыклікаюць улады ЗША больш намагацца ў справе заканчэння вайны ў Іраку. Католікі краіны заклікаюць адміністрацыю Белага Дома звярнуць увагу на той факт, што трагічным вынікам вайны ёсць таксама і павелічэнне ўцекачоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.