2007-07-27 18:11:27

У пятніцу вечарам Папа Бенедыкт 16 вярнуўся ў Ватыкан. Але не ў Рым, дзе гаспадарыць ліпеньская спякота,а ў сваю летнюю рэзідэнцыю ў Кастэль Гандольфа . Там на яго ўжо моцна чакаюць.У наступную нядзелю вернікі будуць адгаворваць "Ойча наш" з Рымскім біскупам. Сярод іх - і шмат нашых беларусаў.


RealAudioMP3 Інтэрвъю з імі слухайце ў нашай праграме. А мы раскажам аб развітанні Бенедыкта 16 з людзьмі італьянскіх Даламітаў - мясцовасці , дзе добра думаецца ў ціхай еднасці з прыродай. Папа, горача дзякуючы людзям за гасціннасць, асабліва адзначыў менавіта гэтую ненавязлівасць, сціпласць , дабрыню без настырнасці. Ён нават назваў мясцовых ляснікоў, паліцэйскіх, усіх жыхароў "анёламі-ахоўнікамі". Яны клапаціліся пра яго ненавязліва, непрыкметна, але ён адчуў іхні клопат і любоў, абарону і павагу. (Голас Папы).
Дарэчы, як адзначваюць аглядальнікі,гэта ягоны стыль, бенедыктынскі - удумлівы і спакойны, без жадання мець знакі ўвагі. Калі ж іх праяўляюць - Папа Бенедыкт радуецца. Асабліва спантанна іх выяўлялі мясцовыя дзеці - дарылі Папу ягады і кветкі, спевы і вершы.(Гучанне запісу)
Напрыканцы развітання з падзякамі Папа пажадаў усім людзям таксама добрых і плённых ваканцый, добрага водпуску hадаў усім сваё апостальскае блаславенства.







All the contents on this site are copyrighted ©.