2007-07-27 18:18:51

З 8 па 15 кастрычніка ў Равенне (Італія) адбудзецца 10-я сумесная каталіцка праваслаўная Сустрэча. "Ut unum sint (Каб усе былі адно)"
-Гэта дар і важная мэта - заявіў біскуп дыяцэзіі Равена-Чэрвія м.Джузэпе Веручі.


У ягоным біскупскім гербе ёсць гэты лозунг. Дык монс. Веручі запэўніў. што італьянскія вернікі зробяць усё магчымае, каб восеньская сустрэча сталася святам уз'яднання і братэрскага кантакту між усімі веруючымі ў Хрыста . Ён выказаў агульную радасць за выбар равены ў якасці месца сустрэчы прадстаўнікоў двух Цэркваў-сёстраў, што нясуць духоўнае наталенне ў розных кутках свету.
Прыпомнім, што папярэдняя такая сустрэча адбылася летась ў Белградзе пад двайным старшынствам: кардынала Вальтэра Каспера,старшыні Папскай рады за адзітсва хрысціян і Мітрапаліта Пергамаскага Йоаніса Дзідзуласа.








All the contents on this site are copyrighted ©.