У Расii надрукаваны новы падручнiк "Гiсторыя рэлiгiй".
Новы падручнiк “Гiсторыя рэлiгiй” з пачатку новага навучальнага года будзе выкарыстоўвацца
ў некалькiх школах Татарстана. Плануецца, што ў эксперыменте возьмуць удзел больш
за 2.000 школьнiкаў. “Гэта вялiкая падзея, бо ў першыню ў нашай краiне створаны
такi ўнiверсальны, вялiкi па памерах падручнiк, якi дазволiць атрымаць глыбокiя i
разнабаковыя веды аб буйнейшых рэлiгiя, што iснуюць у Расii”, - сказаў кiраўнiк Iнстытута
гiсторыi Расейскай Акадэмii навук сп. Андрэй Сахараў. Падручнiк напiсаны пад яго
рэдакцыяй. Навуковец паведамiў, што ў iм прадстаўлены чатыры рэлiгii, якiя найбольш
распаўсюджаны ў Расii: хрысцiянства, iслам, юдаiзм i буддызм. Па яго словах, падручнiк
дазволiць атрымаць поўнае ў’яўленне аб кожнай рэлiгii: у iм паведамляецца аб узнiкненнi,
вытоках рэлiгiй, асноўных догмах, рытах i Таямнiцах, паказана эвалюцыя рэлiгiй ад
моманта ўзнiкнення да таго, як яны прыйшлi ў Расiю, а таксама iх гiсторыя на тэрыторыi
краiны i сёняшнi стан. “Асаблiвая ўвага ў гэтым падручнiку надаецца лёсам рэлiгiй
у Расii ў ХХ стагоддзi. Падаецца iх цяжкi лёс, калi многiя з рэлiгiй знаходзiлiся
на мяжы знiшчэння – да адраджэння ў дэмакратычнай Расii”, - зазначыў сп. Сахараў. Курс
разлiчаны на вучняў 10-11 класаў. Ён будзе вывучацца на працягу 34 гадзiн з магчымасцю
быць павялiчаным да 68 гадзiн. У першым варыянце падручнiка налiчваецца 430 старонак.
Хрысцiянству адведзена 250 старонак, iсламу – каля 100, юдаiзму – 40, буддызму – 20.