2007-07-26 09:03:16

БIскупы ЗША выказалiся ў абарону аховы навакольнага асяроддзя.“Па iронii лёсу, бедныя людзi намнога меньш маюць дачыненне да з’яўлення праблемаў змены клiмату, аднак, хутчэй за ўсё, менавiта iм прыйдзецца заплацiць дорага за адсутнасць увагi i прамарудванне, а таксама несцi непрапарцыянальны цяжар за бяздзейнасць цi памылковыя дзеяннi”.


Афiцыйны прадстаўнiк Бiскупскай канфярэнцыi ЗША заявiў, што тыя, хто меней усiх маюць дачыненне да з’яўлення праблемаў са зменай клiмата, болей за iншых пакутуюць ад iх наступстваў.
Спадар Джон Карр, сакратар Калегii бiскупаў па пытаннях сацыяльнага развiцця i мiра, звярнуўся ў Сэнат ЗША з пасланнем, у якiм гаворыцца, што бедныя людзi найбольш пакутуюць ад зменаў клiмата.
“Мы ўласнымi вачамi бачым, што галечныя людзi, як у нашай краiне, так i ў бедных дзяржавах, часта не маюць рэсурсаў i магчымасцяў адаптацыi i пазбегнуць негатыўных наступстваў змены клiмата”, - заявiў Джон Карр. “Iх жыццё, дамы, дзецi i праца – усё знаходзiцца пад рызыкай”.
Прадстаўнiк бiскупаў ЗША заявiў Сэнату, што “з’яўленне клiматычных зменаў злучана не столькi з палiтыкай цi эканомiкай, колькi з будучыняй чалавецтва”.
Бiскупы “выказваюць меркаванне па прынцыпiяльнай праблеме ад iмя грамады вернiкаў, а не нейкай групы”. “Каталiцкiя бiскупы спрабуюць дапамагчы фармаванню гэтага абмеркавання, абапiраючыся на традыцыйныя маральныя прынцыпы каталiцкай навукi: розум, агульнае дабро i прыярытэт у адносiнах да бедных”, - зазначыў сп. Карр.







All the contents on this site are copyrighted ©.