2007-07-24 13:12:36

Мінску вяртаюць імёны выдатных сыноў Беларусі.


Гэта слаўныя людзі, якія напрацягу усяе гісторыі беларускай нацыі ўносілі ўклад у здабыткі Бацькаўшчыны і усяго чалавецтва.Гэтак, некаторыя імёны: Усевалад Ігнатоўскі - беларускі гісторык, першы Прэзідэнт АН Беларусі - у 1930 годзе рэпрэсіяваны(на вул. Рэвалюцыйнай ужо ёсць шыльда,якая прыпамінае, што ён тут жыў). Алесь Гарун - паэт, з рабочых. Яго прылічваюць па ўзроўні да майстэрства Багдановіча, Купалы і Коласа. Быў выкрэслены з беларускай літаратуры да 80-х гг. 20-га стагоддзя дзеля прыналежнасці да партыі эсэраў. Яшчэ царскія ўлады саслалі Гаруна ў Сібір.
Іосіф Жыновіч - кампазітар, педагог, навуковец - збіральнік фальклорнай музыкі і стваральнік нацыянальных музычных каталогаў, з якіх будуць чэрпаць усе пакаленні.
Янка Брыль - славуты і прызнаны пісьменнік, народны п-к Беларусі.
Ян Чачот - кампазітар і мастак .
Больш старажытныя імёны - стваральнік беларускага тэатра , у далейшым - народны артыст Беларусі Уладзіслаў Галубок, кампазітар і мастак Напалеон Орда ,дзеяч польскай культуры, слынны ў беларусі - Ежы Гедройц. нажаль толькі, імёны гэтых беларускіх дзеячаў будуць насіць вуліцы толькі ў адным раёне - Грушаўскім.
Грамадскасць чакае геаграфічнага прызначэння вуліцы , якая будзе насіць імя канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі - ад тапанімічнай Камісіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.