З Грузіі ў Расію вяртаецца грамада "духабораў". Ад канца 18 стагоддзя яны дзеля пераследу
вандравалі па царскай Расіі , а пасля рэвалюцыі - па цэлым свеце.
Тамбоўская вобласць - гістарычная радзіма "духабораў". Сюды яны жадаюць вярнуцца з
Азова,Крыма, Грузіі, Амерыкі і Канады. І вось адбылося праз 200 гадоў - першая грамада
"духабораў" вяртаецца з Грузіі. Дапамагла дзяржаўная праграма РФ "Па садзеянню перасяленню
суайчыннікаў, што жывуць за мяжой" . У 11 рэгіёнах Расіі яна пачала дзейнічаць. У
Тамбоўскую вобласць, у прыватнасці, сёлета ўжо вернецца паўтары тысячы чалавек - расіянаў
з рассеяння. Усе амаль - кваліфікаваныя спецыялісты. У прыватнасці, духаборы - масцеравыя
людзі:цесляры, кавалі, земляробы ..Яны самі будуюць дамы пад свой пасёлак блізка
вёскі Ніжні Снежэтак. Спачатку, мясцовыя старыя баяліся іх, называлі сэктантамі.
Але цяпер пасябравалі , радуюцца, што будзе моладзь у вёсцы. У міграцыйнай службе
удакладніваюць, што перасяленцы атрымаюць грамадзянства РФ і ўсе неабходныя дакуманты,
неабходныя для працы і вучобы - па спрошчанай схеме. Дзяржава дае пад'ёмныя на першы
час і аплочвае праезд усёй грамадзе. Дзякуючы дзяржпраграме, для перасяленцаў і ўсіх,
хто яшчэ жыве ў сяле, падвялі газ, ваду. Яны, у сваю чаргу, пачалі сваімі сіламі адначасова
з узвядзеннем дамоў, рамантаваць мясцовую школу. Дзякуючы "духаборам" 1 верасня ў
школу прыйдзе значна больш юных сялян Тамбоўшчыны. Неблагі вопыт да пераймання?