2007-07-21 07:53:27

Ватыкан аб асвабаджэньні італьянскага місіянара


“Нашыя малітвы выслуханыя”—у такі спосаб дырэктар Ватыканскага Прэсавага Бюро айцец Фэдэрыко Ломбарді скамэнтаваў вестку аб асвабаджэньні айца Джанфранко Боссі. “Гэтая вестка то вялікая радасьць для усяго Касьцёла і асабліва для Сьвяцейшага Айца”- дадаў прэсавы прадстаўнік Ватыкану.
У справу асвабаджэньня італьянскага місіянара ўмяшалася многа ўстаноў: побач філіпінскай паліцыі таксама і італьянская дыпламатыя ды касьцельныя ўлады, ў гэтым кіраўніцтва Папскага Інстытуту Змаежных Місій, да якога айцец Боссі належыць. У намеры ягонага асвабаджэньня зарганізавана сусьветную кампанію малітвы, ў якую ўключыўся таксама Папа Бэнэдыкт 16. Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану выказаў надзею, што айцец Боссі зможа нанава ўзьняць місійную дзейнасьць і што на Філіпінах не паўторацца прыпадкі выкраданьняў ці іншых формаў насільля.








All the contents on this site are copyrighted ©.