2007-07-20 14:48:19

Тэрміновая аб'ява: паўтараем запрашэнне да ўсіх рэгентаў хораў у Івянец, на "Музычную майстэрню" (Удзел у майстэрні бясплатны.)


Прыгадваем, што з 23–28 ліпеня 2007 пры касцёле святога Міхала Арханёла ў Івянцы (блізка Стоўбцаў) пройдуць заняткі майстар-класаў для касцёльных хораў, гуртоў спевакоў, кантараў і моладзі, якая рыхтуецца да выканання гэтых абавязкаў. Сустрэчы носяць характар рэкалекцый. Мэта cаміх майстар-класаў - здабыццё вопыту супольнага спеву і творчаага падыходу да музычнага аздаблення літургіі. Yдзельнікі змогуць засвоіць традыцыйныя касцёльныя спевы, простыя элементы харалу, чатырохгалосную апрацоўку псальмаў, старажытныя песні і творы маладых кампазітараў, спевы і каноны экуменічнай грамады Тэзэ. Заняткі ў майстэрні праводзяць сп. Ян Паспяшальскі разам з а. Рафалам Кабылінскім ,кампазітарам Паўлам Бэнбенкам з дапамогаю гурту спевакоў з парафіі св. Тамаша з Варшавы і іншых спецыялістаў у галіне касцёльнай музыкі. Пры адборы дэлегатаў варта ўзяць пад увагу, каб у майстар-класах бралі ўдзел як дзяўчаты, так і хлопцы, каб не было недахопу мужчынскіх галасоў. Пажадана, каб гэтыя асобы мелі вопыт супольнага спеву ў хорах. Усе ўдзельнікі абавязкова павінны мець з сабою спальнікі і дыванкі, спеўнікі, нотныя сшыткі, у выпадку патрэбы — музычныя інструменты. Размяшчэнне і харчаванне забяспечваюць арганізатары. Спіс удзельнікаў павінен быць зацверджаны пробашчам парафіі, завераны парафіяльнай пячаткай і дасланы на адрас:     «Музычная майстэрня»    вул. Пушкіна, 1    222370, Івянец    Валожынскі р-н, Мінская вобл. Для даведак:
    тэл. 8 01772 531 70
    факс 8 01772 519 91
 
 







All the contents on this site are copyrighted ©.