2007-07-20 14:50:36

Кардынал Бэртонэ аб сучасных касьцельных здарэньнях


Папа Бэнэдыкт 16 пачуваецца добра, адпачывае, працуе і моліцца- так сказаў журналістам кардынал Бэртонэ. Далей сказаў, што Сьвяцейшы Айцец працуе над сваёю другою энцыклікаю, на грамадзкую тэму і над чарговаю кніжкаю аб Хрысьце. Часта таксама грае на піяніне. Побач малітвы да пастаяннае праграмы ягонага дня належаць спацыры. Аднойчы вяртаючыся пяшком сустрэў групу дзяцей, якія пажадалі яму добрага адпачынку. Папа кожнаму дзіцяці падаў руку.
Сярод асаблівых турботаў Бэнэдыкта 16, кардынал Бэртонэ пералічыў праблемы Іраку, Сьвятой Зямлі і Афрыкі ды апастазыю ад хрысьціянства, якую назіраецца ў Эўропе. Спасылаючыся да нядаўных вестак з амэрыканскае дыяцэзыі Лёс Анджэлес прызнаў, што Сьвяцейшы Айцец з болем перажывае прыпадкі пэдафіліі сярод каталіцкіх сьвятароў, якія зьяўляюцца супярэчлівымі з тоеснасьцю і пасланніцтвам сьвятара. Кардынал Бэртогэ аднак зьвярнуў увагу журналістам, што такіх сэксуальных злоўжываньняў дапусьцілася толькі нязначная меншасьць духоўных. У іншых “прафэсійных групах” працэнт такіх прыпадкаў ёсьць на многа большым.








All the contents on this site are copyrighted ©.