Да Лорэндзаго ді Кадорэ, дзе знаходзўіцца Папа Бэнэдыкт 16 прыехаў кардынал Тарчысіё
Бэртонэ. Ватыканскі Сакратар Стану, самазразумела, сустрэўся са Сьвяцейшым Айцом.
Нагадаем толькі, што міну ўжо першы год паслугі кардынала Бэртонэ у кіраваньні Сакратарыятам
Стану Апостальскай Сталіцы. Канікулы Папы ў італьянскіх Далямітах узбуджаюць вялікае
зацікаўленьне масс-мэдыяў і не толькі. Апошнім часам у Аўстрыі разыйшліся чуткі быццам-бы
Бэнэдыкт 16 меў у найбліжэйшым часе адведаць марыйны санктуарый Марыя Луггаў, у Карынтыі,
што ляжыць у 30-ці кіламетрах ад Лорэндзаго ді Кадорэ. Ватыканскае Прэсавае Бюро
было прымушанае аж два разы абвяргаць гэтыя чуткі аб візыце Папы у гэты санктуарый. За
тое пацьверджанаю інфармацыяю ёсьць тое, што мясцовыя касьцельныя ды цывільныя ўлады
падрыхтоўваюць сустрэчу Папы з духавенствам дыяцэзыі Бэльлюно-Фэльтрэ ды Трэвізо.
Каля 600 мясцовых сьвятароў сустрэнецца з Бэнэдыктам 16 ў Касьцеле Сьвятой Юстыны
ў Аўронцо 24-га ліпеня.