2007-07-18 14:11:07

У Вьетнаме зноў адкрыта мiсiя айцоў-езуiтаў.


У Вьетнаме зноў пачала дзейнiчаць мiсiя айцоў-езуiтаў. Аб гэтым паведамiў Генерал Таварыства Езуса а. Петер-Ганс Кольвенбах, якi наведаў гэту азiятскую краiну. 17 лiпеня споўнiлася 50 гадоў з пачатку мiсiянарскай дзейнасцi езуiтаў у Вьетнаме i адкрыццё новай мiсii прымеркавана менавiта да гэтай даты. Пасля заканчэння вайны i рэвалюцыi 1975 года мiсiянарскiя арганiзацыi перажывалi цяжкi перыяд. Будынкi, якiя належалi мiсiям, былi канфiскаваныя, навуковыя ўстановы зачынялiся. Большасць мiсiянароў была выслана з Вьетнаму, а некаторыя, нават, апынулiся за кратамi.








All the contents on this site are copyrighted ©.