2007-07-18 15:25:04

Прэсавы прадстаўнік Ватыкану аб пэдафіліі сярод ксяндзоў з дыяцэзыіі Лёс Анджэлес


Арцыбіскуп амэрыканскага гораду Лёс Анджэлес яшчэ раз прасіў прабачэньня ў ахвяраў сэксуальных злоўжываньняў на непаўналетніх, да якіх дапусьціліся каталіцкія сьвятары, дыяканы, законныя асобы гэтае дыяцэзыі на працягу апошніх амаль 70-ці гадоў. Кардынал Рожэ Магоны паінфармаваў, што кошты кампенсацыі, якіх больш за 600-т мільёнаў даляраў для ахвяраў пэдафіліі, будуць разложаныя наступным чынам: каліфарнійская архідыяцэзыя заплаціць 250-т мільёнаў, больш за 227-м мільёнаў страхоўныя фірмы а 60-т мільёнаў законныя супольнасьці. Астанія 123-ы мільёны даляраў будуць паходзіць з іншых крыніц.
Прэсавы прадстаўнік Ватыкану айцец Фэдэрыко Лёмбарді сказаў, што Каталіцкі Касьцёл вырашыў дзейнічаць ва ўсе магчымыя спосабы, каб у яго ўлоньні не паўтарыліся нікчэмнасьці з мінулага пэрыяду. Айцец Лёмбарді падкрэсьліў пры гэтым, што зьявішча пэдафіліі не тычыцца выключна Каталіцкага Касьцёла, дзеля гэтага таксама і іншыя асяроддзі павінны выказацца падобным рашэньнем. “Касьцёл сьвядомы адказнасьці, якая ляжыць на ім за выхаваньне маладога пакаленьня. Дзеля гэтага жадае дзейна супрацьдзейнічаць пэдафіліі, ўключаючыся ў гэтай галіне ў барацьбу, якая ахоплівае што-раз шырэйшыя грамадзкія слаі ў многіх краінах сьвету—сказаў Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану.








All the contents on this site are copyrighted ©.