2007-07-16 13:19:41

У Ватыкане ўбачыў свет новы экуменiчны дакумент.


Надрукаваны ў гэтыя днi дакумент “Дэкларацыя кангрэгацыi да спраў веравызнання” пад назвай “Адказы на пытаннi, якiя тычацца некаторых аспектаў навукi аб Царкве”, выклiкаў незадаволеннасць у пратэстанскiх колах. “Перачытаўшы яго другi раз, больш спакойна, магчыма ўбачыць, што гэты дакумент не гаворыць нiчога новага, але падае ў сiнтэзiраванам выглядзе пазыцыю Каталiцкай Царквы, якой яна прытрымлiваецца да гэтага часу”, - заявiў кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады да спраў еднасцi хрысцiянаў, адказваючы на розныя рэакцыi з нагоды публiкацыi згаданага вышей дакумента. “У iм няма канстатацыi нiякай новай сiтуацыi, - адзначае кардынал Каспер, - такiм чынам, не iснуе нi адной новай нагоды для абразы цi нагоды, каб адчуваць сябе абражанымi. Кожны дыялог мае на ўвазе яснасць пазыцыi бакоў”, - адзначыў кардынал Вальтэр Каспер.
Гаворачы аб рэфарматарскiх суполках, ён удакладнiў, што “менавiта пратэстанты не так даўно патрабавалi прытрымлiвацца ў экуменiзме ясных пазыцый бакоў”.
I цяпер, калi згаданы дакумент у скарочанай форме падае пазыцыi Каталiцкай Царквы на тое, што, на жаль, нас яшчэ падзяляе, - дадаў ватыканскi дастойнiк, - гэта не робiцца перашкодай для дыялога, але наадварот, спрыяе яму”. “Пры ўважлiвым чытаннi тэкста, - зазначае старшыня Папскай рады, - робiцца вiдавочным, што ў Дакументе не iдзе гаворка аб тым, што пратэстантскiя Цэрквы не з’яўляюцца “Цэрквамi” у сапраўдным значэннi гэтага слова, значыць яны не з’яўляюцца Цэрквамi ў тым сэнсе, у якiм сябе лiчыць Царквой Каталiцкая Царква. Для любога чалавека з сярэдняй экуменiчнай падрыхтаванасцю гэта вiдавочна”. Сапраўды, - адзначыў кардынал Каспер, - “эвангелiцкiя Цэрквы i не жадаюць быць Цэрквамi ў тым сэнсе, у якiм з’яўляецца Царквой Каталiцкая Царква; яны прытрымлiваюцца ўласнага зразумення таго меркавання аб Царкве i аб служэннi, якое, дарэчы, не адпавядае зразумення служэння католiкаў”. “Цi ж непраўда, - пытаецца кардынал, - што самы апошнi дакумент эвангелiчнай Царквы “Аб Служэннi i Высвячэннi” зрабiў нешта падобнае, заявiўшы аб тым, што каталiцкае ўспрыняцце Царквы i служэнне з пункту гледжання пратэстантаў не з’ўляецца “сапраўдным”?”
Але, “без сумнiву, - зазначае кардынал Каспер, - у аснове дыялога палягае не тое, што нас падзяляе, але тое, што аб’ядноўвае… Таму не трэба замоўчваць тое станоўчае, што сцверджваецца ў Дакуменце наконт Пратэстантскiх Цэркваў. З улiкам мiнулага, гаворка iдзе зусiм не аб нейкiм пэўным сцверджаннi. Яно ўключае ў сябе ўзаемнае прызнанне Таямнiцы Хросту, улiчваючы важныя рознiцы. Дакумент, у духу II° Ватыканскага сабора, утрымлiвае таксама цэлы шэраг станоўчых сцверджанняў аб адпраўляемых Пратэстанскiмi Цэрквамi Таямнiцах. Такiм чынам, - падкрэслiў кардынал Вальтэр Каспер, - Згаданы Дакумент не з’яўляецца адыходам ад ўжо асягнутага экуменiчнага прагрэса, але забавязвае нас вырашаць сучасныя экуменiчныя задачы. Гэтыя адрознасцi павiнны стымуляваць нас…”.







All the contents on this site are copyrighted ©.