2007-07-14 19:05:31

Ад нядзелі і да 20 ліпеня ў Любляне праводзіцца 19 Кангрэс членаў Сусветнай арганізацыі па вывучэнні Старога Запавету.


Прысутнічаюць рэлігійныя дзеячы , а таксама і навукоўцы ў галіне хрысціянства і юдаізму. У Славеніі ўжо тыдзень ідзе Біблійны фестываль, а увесь 2007 год нацыянальная каталіцкая Царква прысвяціла Бібліі. RealAudioMP3 Радыё "Тэос" да таго ж падае сенсацыю: расшыфраваны надпіс на глінянай шыльдачцы, што каля 100 гадоў перабывала ў хавальніках Брытанскага Музея. Навуковец Майкл Джурс з Венскага універсітэта зрабіў адкрыццё, такім чынам. Шыльдачка з гліны была знойдзеная ў 1920 годзе на раскопках у Багдадзе. Яна датуецца 595 годам перад Раством Хрыстовым(да нашай эры). На ёй - імя бабіланяніна Набу Шарусві Укін, які ахвяраваў золата на пабудову храма. У Ерэміі ў Старым запавеце (39-3) ёсць тое самае.Ерэмія кажа пра тое, што у 587 годзе да раства Хрыстова "...прыйшоў навухаданосар, цар бабілонскі, з усім войскам да Ерусаліму, і абклалі яго...тады даваў золата на храм адзін багаты чалавек..." хаця імя гучыць па інакшаму, аўстрыйскі навуковец Джурс кажа:"Гэта вельмі хвалююча і падзіву годна - знайсці таблічку, дзе чытаем пра чалавека. пра якога таксама напісана ў Бібліі...дпа таго ж, ёсць дакладная дата - гэта надзвычайна!"







All the contents on this site are copyrighted ©.