2007-07-13 15:10:48

Карэi


“Вердыкт ганебны i хвалюючы”. Такiм чынам каталiцкая грамада Паўднёвай Карэi акрэслiла рашэнне Вярхоўнага суда краiны, згодна якому зародак не можа быць успрыняты чалавечай асобай да таго часу, пакуль не надыйшлi роды. Рашэнне суда выклiкала вострую палемiку ў Паўднёвай Карэi. Вышйшы суд краiны, на аснове апеляцыi, якая была падана адной акушэркай, што была абвiнавачана ў забойстве ў вынiку аборта. Гэты аборт быў зроблены пад пагрозай зраблення цяжарнай жанчыне кесаравага сячэння. Згаданая акушэрка прыняла рашэнне зрабiць аборт на падставе таго, што плод весiў пяць кiлаграмаў i быў даўжынёй 42 сантiметра. На думку акушэркi i карэйскiх суддзяў немачыма весцi гутарку аб забойстве, бо плод немагчыма расцэньваць як iстоту, бо ён не быў яшчэ народжаны.
Як сказаў святар Лi-Донг-iк, выкладчык медыцыны Карэйскага каталiцкага унiверсiтэта, рашэнне суда – “гэта сацыяльны выклiк: мы жывем у грамадстве, якое здольна, дзякуючы сучаснаму ўзроўню медыцыны, выратаваць плод на 21 тыднi цяжарнасцi. I нельга прызнаць, што дзiцё, практычна ўжо народжанае, не прызнаецца чалавечай iстотай”. “Кожная краiна, - дадаў каталiцкi святар, - мае невялiкiя асаблiвасцi ў законадаўстве, якое тычыцца жыцця, але яшчэ нiхто, акрамя карэйскiх суддзяў, пастанавiў, што ненароджанае дзiця не з’яўляецца чалавечай iстотай”.







All the contents on this site are copyrighted ©.