Лістом да біскупаў Лацінскае Амэрыкі і Караібаў Папа даў дазвол на публікацыю канчатковага
дакуманту канфэрэнцыі, што адбылася нядаўна ў Апарэсідзе. Бэнэдыкт 16 прыпамінае,
што канфэрэнцыю ў бразылійскім марыйным сьвяцілішчы ён сам асабіста адкрыў. Падкрэсьліваючы
дух адзінства, які панаваў сярод удзельнікаў Канфэрэнцыі, дазваляе на апублікаваньне
дакуманту, які зьяўляецца плодам яе прац. “Дакумант- піша Папа- зьмяшчае многа слушных
душпастырскіх указаньняў. З асаблівым прызнаньнем я чытаў заахвочваньне- працягвае
Сьвяцейшы Айцец- каб у душпастырскіх праграмах даваць прыярытэт Эўхарыстыі і ўшаноўваньні
дня Гасподняга. Цаню таксама заклік да паглыбляньня хрысьціянскае фармацыі ўсіх вернікаў,
асабліва асоб, што заангажаваныя ў душпастырстве. З радасьцю я даведаўзся аб намеры
правядзеньня “Кантынэнтальнай Місіі”, якую маюць падрыхтаваць Канфэрэнцыі Эпіскапатаў
ды кожная дыяцэзыя”- дадае Сьвяцейшы Айцец.